«РАШЭННІ НА КАРЫСЦЬ ЎСІХ»

У гэтым інтэрв'ю Моніка Вёрваг (Monika Wörwag) і доктар Маркус Вёрваг (Dr. Marcus Wörwag) распавядаюць пра перавагі сямейнай кампаніі, значэнні культурных адрозненняў, а таксама пра тое, чаму кожны супрацоўнік мусіць думаць як прадпрымальнік.

[Translate to Belarusian:] woerwagpharma-interview-034

Гісторыя WÖRWAG Pharma пачынаецца з гарадской аптэкі, заснаванай Вашым бацькам у Штутгарт-Цуффенхаузене ў 1965 годзе. Вы часам даведвайцеся  туды?

Маркус Вёрваг: Наша сям'я родам з Цуффенхаузена, і, нягледзячы на ​​міжнародную арыентаванасць нашай кампаніі, мы не забываем пра свае карані. Гэтая аптэка па-ранейшаму належыць нашай сям'і. Я падтрымліваю цесныя кантакты з фармацэўтамі, лекарамі і, перш за ўсё, пацыентамі, каб разумець іх патрэбы. За апошнія 50 гадоў наша асноўная мэта не змянілася: забеспячэнне высакаякаснымі лекавымі сродкамi людзей, якія ў іх маюць патрэбу.

Ад гарадской аптэкі да міжнароднага гульца, прадстаўленага ў больш чым 30 краінах - чым растлумачыць такі поспех?

[Translate to Belarusian:] woerwagpharma-interview-968

Моніка Вёрваг: Наш бацька з самага пачатку цалкам атаясамляў сябе са сваёй кампаніяй - справай усяго жыцця. Асноўны прынцып яго філасофіі актуальны і сёння: «У цэнтры ўвагі - чалавек». А менавіта: тыя людзі, якія пакутуюць ад дыябету і спадарожных захворванняў: дыябетычная нейрапатыя і сардэчна-сасудзістыя захворванні. Разам з лекавымі сродкамi, якія прызначаны для лячэння вышэйзгаданых станаў, наша кампанія спецыялізуецца на распрацоўцы вітамінаў і мінералаў, так званых біяфактароў.

Маркус Вёрваг: Поспехі нашай кампаніі грунтуюцца не толькі на вытворчасці такіх прэпаратаў як Мiльгама, Тыягама і Магнерот, але і на правiльным выбары рынку. Кампанія WÖRWAG Pharma адной з першых усвядоміла патэнцыял рынкаў краін Усходняй Еўропы і заснавала там свой бізнэс.

Рухаючай сілай развіцця кампаніі і цэнтрам нашай увагі заўсёды былі нашы супрацоўнікі. З самага пачатку мы абапіраліся на рэгіянальную каманду прафесіяналаў, якія маюць непасрэдны кантакт з намі і наўпрост працуюць з кліентамі.

[Translate to Belarusian:] woerwagpharma-interview-673

Моніка Вёрваг: Мы высока цэнім самастойных і ўпэўненых у сваіх сілах супрацоўнікаў, і яны захоплена працуюць у кампаніі WÖRWAG Pharma. Такое стаўленне да супрацоўнікаў, якасць нашай працы, а таксама неабходныя ўдумлівасць і хуткасць у прыняцці важных рашэнняў з'яўляюцца вызначальнымі фактарамі поспеху нашага прадпрыемства.

Што азначае такое развіццё для WÖRWAG Pharma?

Маркус Вёрваг: Перш за ўсё, нягледзячы ні на што, канцэнтравацца на галоўным. Не губляць з поля зроку і малыя, і вялікія мэты, як мы гэта рабілі ўсе папярэднія гады: пастаяннае пашырэнне рынкаў, пашырэнне асартыменту прадукцыі. Усе стратэгічныя задачы вырашаюцца з улікам выгады для ўсіх. Таму кожнае рашэнне, звязанае з дзейнасцю кампаніі WÖRWAG Pharma, арыентавана не на дасягненне кароткатэрміновых мэтаў, а на паспяховае і доўгатэрміновае развіццё.

Моніка Вёрваг: Нашым вынікам мы не ў апошнюю чаргу абавязаны нашым супрацоўнікам і іх сем'ям. Для нас, з аднаго боку, важная фінансавая незалежнасць нашай кампаніі, цi то банкі ці інвестары. З іншага боку, нам важная самастойнасць нашых супрацоўнікаў. Мы чакаем ад іх ўдзелу і адказнасці як індывідуальнай, так і ў якасці камандных гульцоў.

[Translate to Belarusian:] woerwagpharma-interview-679

Як атрымалася, што менавіта дыябетычныя прэпараты і біяфактары сталі ключавымі ў поспеху кампаніі?

Маркус Вёрваг: У нас пэўнае пазіцыянаванне на рынку і выразная спецыялізацыя: мы вырабляем прэпараты і вітамінныя комплексы для абранай мэтавай аўдыторыі спажыўцоў. Прасцей кажучы, мы спецыялісты, якія выкарыстоўваюць усе свае распрацоўкі і вопыт у інтарэсах дадзенай мэтавай групы. Канцэпцыі тэрапіі і сэрвісны матэрыял забяспечваюць дадатковую карысць для пацыентаў. Ва ўсім свеце колькасць хворых на дыябет у бліжэйшыя дзесяцігоддзі будзе працягваць расці. Мы ўсведамляем гэта і звязваем з гэтым нашу будучую дзейнасць.

Моніка Вёрваг: Нашы медыкаменты не толькі адрозніваюцца высокай якасцю. Мы таксама выконваем строгія этычныя і экалагічныя стандарты. Лекавыя сродкi WÖRWAG Pharma добра пераносяцца і спрыяюць падтрыманню здароўя і паляпшэнню якасці жыцця.

Вы ставіце перад сабой амбіцыйныя мэты, як вы плануеце іх дасягнуць?

[Translate to Belarusian:] woerwagpharma-interview-964

Маркус Вёрваг: Я паўтаруся: шляхам канцэнтрацыі на самым галоўным. Па-першае, гэта пашырэнне асартыменту нашай прадукцыі, у тым ліку праз уласных даследаванняў і распрацовак. Па-другое, гэта асваенне новых рынкаў. І па-трэцяе - развіццё нашай каманды, павышэнне прафесійнага ўзроўню і пашырэнне штата супрацоўнікаў.

Як Вам удаецца матываваць супрацоўнікаў з розных краін на дасягненне карпаратыўных мэтаў?

Моніка Вёрваг: Мы ведаем, на колькі залежым ад людзей, якія на нас працуюць. Таму прафесійны рост супрацоўнікаў заўсёды застаецца актуальным: нездарма мы лічым нашу кампанію адной вялікай сям’ёй, у якой дзейнічае прынцып: «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго». Мы не баімся наватарства, кожны супрацоўнік можа падзяліцца сваімі думкамі адносна камерцыйнай дзейнасці кампаніі. Калі памылкі ўсё ж здараюцца, мы вучымся на сваіх памылках і імкнемся атрымаць з іх нешта пазітыўнае. Такое каманднае мысленне прыводзіць да ўключэння ў працоўны працэс кожнага супрацоўніка. Гэтая чалавечнасць і здольнасць разам нешта ствараць складае сутнасць WÖRWAG Pharma.

[Translate to Belarusian:] woerwagpharma-interview-795

Аднак, пры прыняцці сур'ёзных рашэнняў, напэўна, няпроста ўвасобіць у жыццё каманднае мысленне, улічваючы мяжы паміж краінамі і моўны бар'ер?

Моніка Вёрваг: Зразумела, культурныя адрозненні ствараюць пэўныя складанасці. Не заўсёды проста прыняць іх, але павага да міжкультурных асаблівасцяў складае аснову нашага каманднага мыслення. Мы таксама прад'яўляем высокія патрабаванні да нашых супрацоўнікаў: гатоўнасць да пераменаў - адно з іх. Сярод нашых асноўных каштоўнасцяў: адказнасць, эфектыўнасць, самаідэнтыфікацыя.

[Translate to Belarusian:] woerwagpharma-interview-875

Маркус Вёрваг: Наша каманда ў апошнія гады пастаянна расце. Калі некаторы час таму рэгіянальны менеджэр адказваў за пяць чалавек, то сёння, у некаторых краінах, штат супрацоўнікаў складае больш за 100 чалавек. Ад усіх патрабуецца высокая кваліфікацыя і гатоўнасць пастаянна вучыцца. Але таксама, дзякуючы гарызантальнай іерархіі і празрыстасці працэсаў, нам удаецца задзейнічаць усіх нягледзячы на ​​тэрытарыяльныя межы і адрозненні ў менталітэце.

Усё большае значэнне набываюць міжнародныя каманды, якія ўключаюць і мужчын і жанчын. Многія жанчыны з добрай адукацыяй імкнуцца спалучаць сям'ю і кар'еру. Як Вы ставіцеся да гэтай тэмы?

Моніка Вёрваг: Хачу адзначыць, што ў гэтай галіне мы дасягнулі вельмі многага. У нас працуе шмат жанчын - як і ва ўсёй галіне аховы здароўя - і многія на кіруючых пасадах. Усё залежыць ад канкрэтнага чалавека і яго адносін. З самага пачатку ў нас была моцная каманда рэгіянальных дырэктараў і менеджэраў, з ліку жанчын-медыкаў, маючых  навуковыя ступені, многія з намі да гэтага часу. Яны працягвалі развівацца разам з кампаніяй, атрымліваючы ад нас рэальную падтрымку і дапамогу.

У нашым міжнародным аддзеле рэгістрацыі, які таксама ўзначальвае жанчына, працуе шмат высокакваліфікаваных супрацоўніц з розных краін. Мы мэтанакіравана выкарыстоўваем моцныя якасці нашых супрацоўнікаў у міжнародных камандах. Гэта прыносіць карысць як супрацоўнікам, так і кампаніі.

Якім Вы бачыце будучыню кампаніі?

Моніка Вёрваг: Перш за ўсё, мы былі і застаемся сямейным прадпрыемствам! І мы ведаем, як выкарыстоўваць гэтую перавагу: наша практычнасць робіць нас надзейным партнёрам. Кароткі шлях прыняцця рашэнняў у кампаніі дазваляе хутка і гнутка адаптавацца да новых умоў. І нарэшце, што асабліва важна, гэта камандны дух, агульная мэта - імкненне да лепшага надаюць нам сілы ў паўсядзённай працы. Лепшую матывацыю цяжка сабе ўявіць.

[Translate to Belarusian:] woerwagpharma-firmenlogo

Маркус Вёрваг: Зразумела, мы хочам захаваць тэмпы росту кампаніі. Гэта цяжкая праца, але мы не збіраемся спыняцца ў бліжэйшыя гады. Мы ўсведамляем ўсе цяжкасці, але хочам пры гэтым захаваць чалавечнасць. Гэта азначае, у тым ліку, захаванне працоўных месцаў. Мы ўпэўненыя, што высокая матывацыя нашых каманд ва ўсіх краінах дазволіць кампаніі дасягнуць пастаўленых амбіцыйных мэтаў.